Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/01/901160_901161/
Дата раздрукоўкі: 30.03.2020 07:31
01.05.2017 12:39 Эканоміка

У Дзяржкамваенпраме абмеркаваны парадак каардынацыі дзейнасці беларускіх абаронных прадпрыемстваў за мяжой

Мінск, 1 мая. Рабочая сустрэча з прадстаўнікамі арганізацый — уладальнікаў пасведчання на права ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні да спецыфічных тавараў адбылася ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Беларусі 28 красавіка.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк, абмяркоўваўся алгарытм далейшай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўказа прэзідэнта ад 28 лютага 2017 года № 49 "Аб дзяржаўным рэгуляванні ў галіне экспартнага кантролю".

Намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Генадзь Смольскі давёў да прысутных змены ў дзейным заканадаўстве, якія закранулі пытанні рэгулявання дзейнасці ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі і экспартнага кантролю.

Адзін з галоўных акцэнтаў у выступе быў зроблены на асноўных палажэннях інструкцыі аб парадку каардынацыі, распрацаванай у Дзяржкамваенпраме як спецыяльна ўпаўнаважаным органе ў галіне экспартнага кантролю пры непасрэдным удзеле і з улікам прапановаў, якія паступілі ад арганізацый абароннага сектара эканомікі, што маюць пасведчанне на права ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні да спецыфічных тавараў (работ, паслуг). У гэтым дакуменце вызначаны механізм і парадак каардынацыі іх дзейнасці ў замежных дзяржавах з Дзяржкамваенпрамам.

Па выніках працоўнай сустрэчы і з улікам прапаноў, якія паступілі ад выступоўцаў — кіраўнікоў арганізацый АСЭ, пазначаная магчымасць і вызначаны парадак унясення дапаўненняў і змяненняў у названы нарматыўны дакумент пры ўзнікненні такой неабходнасці, і такая праца Дзяржкамваенпрамам будзе праводзіцца.

Дзяржкамваенпрам каардынуе дзейнасць амаль 150 прадпрыемстваў і арганізацый АСЭ, якія маюць ліцэнзіі на ажыццяўленне работ з прадукцыяй ваеннага прызначэння, з іх больш за 90 атрымалі ва ўстаноўленым парадку права ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні да спецыфічных тавараў (работ, паслуг).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН