Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/01/901172_901173/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:56
01.05.2017 15:01 Грамадства

Сталі вядомыя падрабязнасці забойства ў Слоніме мясцовага скульптара і яго жонкі, ва ўчыненні злачынства падазраецца іх унук

Мінск, 1 мая. Магчыма, апублікаваныя падрабязнасці забойства ў Слоніме мясцовага скульптара Леаніда Богдана і яго жонкі. Як паведамлялася раней, 64-гадовага мужчыну і яго жонку забіў сваяк падчас сваркі.

Інфармацыю аб падвойным забойстве ў райцэнтры Гродзенскай вобласці без указання імёнаў загінулых размясціла вечарам 30 красавіка ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" УУС Гродзенскага аблвыканкама. Апісанне сітуацыі і некаторыя ўстановачныя дадзеныя супадаюць з папярэднім паведамленнем.

Паводле дадзеных УУС Гродзенскага аблвыканкама, у Слоніме ноччу з 29 на 30 красавіка 17-гадовы ўнук жорстка забіў сваіх бабулю 1956 і дзядулю 1953 гадоў нараджэння. Менавіта з імі жыў непаўналетні, бо яго маці з`ехала ў ААЭ, у яе там свая сям`я, а бацька ў Мінску вядзе ўласную справу. Бабуля і дзядуля давалі ўсё лепшае ўнуку, з грашыма ў іх праблем не было, дзіця вучыцца з сярэднім балам 7 у гімназіі.

Паводле слоў затрыманага юнака, трагедыя здарылася каля паўночы, калі пенсіянеры знайшлі ў яго электронную цыгарэту. Сваякі не ўяўлялі, у чым сутнасць гэтага "дэвайса", думаючы, што гэта наркотыкі. Такая версія выклікала гнеў унука, ён узяў нож, а таксама металічны шуфлік і гэтымі прадметамі забіў бабулю і сур`ёзна параніў дзядулю. Пенсіянер прасіў выклікаць хуткую дапамогу, але непаўналетні пайшоў у гараж, узяў там сякеру і дабіў ёй сваяка. Пазней вопратку і сякеру падазраваны выкінуў у балоцістую мясцовасць на рацэ Шчары.

Далей юнак накіраваўся ў Свята-Траецкі сабор і паведаміў святару, што ў хату ўварваліся рабаўнікі ў масках і ўчынілі забойства. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца, устанавілі, што ніякіх рабаўнікоў не было, а забіў пенсіянераў іх уласны ўнук. Ён затрыманы, распачата крымінальная справа.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН