Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/01/901187_901188/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 08:21
01.05.2017 11:31 Грамадства

Перад першамайскай акцыяй апазіцыі ў Гомелі працягваюцца затрыманні

Гомель, 1 мая. Каля 8 гадзін раніцы 1 мая ў Гомелі міліцыя затрымала грамадскага актывіста Андрэя Макарава.

Як паведаміў БелаПАН яго сябар Барыс Анікееў, Макараў быў затрыманы каля дома, калі выходзіў з пад'езда. Міліцыянеры таксама дзяжураць каля дома Анікеева, пра што актывісту расказалі сваякі. Сам ён цяпер знаходзіцца ў іншым месцы.

Раніцай 1 мая таксама быў затрыманы актывіст незалежнага прафсаюза РЭП Віктар Рубцоў. Пра гэта паведаміў блогер Арцём Шапараў, які вядзе прамы эфір у "Фэйсбуку".

30 красавіка ў Гомелі быў затрыманы незалежны журналіст Яўген Меркіс. Яго затрымалі на вуліцы і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Сёння ў Гомелі мае адбыцца дазволены мясцовымі ўладамі першамайскі мітынг. Гарвыканкам дазволіў правядзенне мітынгу ў 12.00 каля Палаца культуры Беларускага таварыства глухіх "Віпра" пры выкананні шэрагу ўмоў: заключэння платных дагавораў з медыкамі і камунальнымі службамі. Адпаведныя дагаворы арганізатары ўжо заключылі. Чакаецца, што ў акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі шэрагу апазіцыйных партый. На мітынгу плануецца прыняць зварот да ўрада і прэзідэнта з патрабаваннямі адмяніць дэкрэт № 3, спыніць рост тарыфаў на камунальныя паслугі, павысіць заробкі і іншымі.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН