Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/01/901203_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:57
01.05.2017 14:13 Грамадства

Лукашэнка ўхваліў стварэнне гасцінічнага холдынгу Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і змяніў сістэму разлікаў па крэдытах за будаўніцтва "Прэзідэнт-Гатэля"

Мінск, 1 мая. Унесеныя змены ва ўказ прэзідэнта № 424 аб умовах рэканструкцыі гасцініцы "Кастрычніцкая" ад 16 жніўня 2010 года.

Згодна з гэтым указам гасцініца "Кастрычніцкая" была ператвораная ў "Прэзідэнт-Гатэль". Заказчыкам выступала РУП "Гатэль Мінск".

Новы ўказ № 139, падпісаны 27 красавіка, прыняты "ў сувязі са стварэннем гасцінічнага холдынгу Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Тэкст дакумента апублікаваны 30 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Указ прадугледжвае рэарганізацыю рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў "Гатэль Мінск" і "Прэзідэнт-Гатэль" шляхам далучэння іх да рэспубліканскіх даччыных унітарных прадпрыемстваў (РДУП) "Гасцініца "Чатыры зоркі" і "Гасцініца "Пяць зорак" адпаведна.

Частка прыбытку, якая падлягае пералічэнню ў рэспубліканскі бюджэт, выплачваецца ў 2010—2017 гадах уключна ў памеры 5% незалежна ад узроўню рэнтабельнасці РУП "Гатэль Мінск" і "Прэзідэнт-Гатэль", а РДУП "Гасцініца "Чатыры зоркі" і "Гасцініца "Пяць зорак" у перыяд з даты рэарганізацыі двух апошніх па 31 снежня года, у якім заканчваецца тэрмін поўнага пагашэння крэдытаў, прыцягнутых для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

Указ таксама дазваляе названым гатэлям не выплачваць частку даходу ў дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця да моманту пагашэння крэдыторскай запазычанасці.

Аб стварэнні РУП "Гасцінічны комплекс Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" стала вядома летась у лістападзе. Як паведаміў тады БелаПАН гендырэктар РУП Аляксандр Сазонаў, стварэнне холдынгу "дазволіць пазбегнуць ўнутранай канкурэнцыі і ўвесці адзіныя стандарты па якасці абслугоўвання". Паводле слоў Сазонава, перад холдынгам стаіць адна задача — павысіць эфектыўнасць паслуг і ў цэлым — эканамічных паказчыкаў гатэляў, "каб годна канкураваць на беларускім рынку, дзе шмат гульцоў".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН