Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/02/901264_901265/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:54
02.05.2017 09:50 Грамадства

Украінскія памежнікі не пусцілі ў Адэсу трох грамадзян Беларусі

Мінск, 2 мая. Украінскія памежнікі не пусцілі ў краіну восем замежнікаў, у тым ліку трох грамадзян Беларусі.

Як паведамляе агенцтва УНІАН, тры грамадзяніны Беларусі і чатыры грамадзяніны Кыргызстана прыбылі ў Адэсу авіярэйсам з Мінска, грамадзянін Расіі прыляцеў з Дубая ў аэрапорт Барыспаль. Усе замежнікі — мужчыны моцнага целаскладу — заявілі, што прыехалі для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах, аднак, па версіі ўкраінскіх памежнікаў, яны прыляцелі ў Адэсу "для ўдзелу ў дзеяннях дэстабілізацыйнага характару напярэдадні гадавіны трагедыі 2 мая 2014 года".

"У выніку праверкі праваахоўнікі ўстанавілі, што асобы прыбылі па запрашэнні грамадскай арганізацыі, якая, хутчэй за ўсё, прыцягвала баевікоў на Кулікова поле, якія таксама ўдзельнічалі ў спробах сілавога захопу будынкаў дзяржаўных органаў улады. Усе выяўленыя асобы, якія не змаглі ўказаць выразнай мэты свайго знаходжання на тэрыторыі Украіны, праз мяжу не прапушчаныя і вернутыя зваротным рэйсам", — паведамляе агенцтва са спасылкай на Дзяржаўную пагранічную службу Украіны.

2 мая 2014 года ў Адэсе ў выніку масавых беспарадкаў з удзелам прарасійскіх і праўкраінскіх актывістаў загінулі 48 чалавек, каля 300 — пацярпелі. Пачаліся сутыкненні ў цэнтры горада, дзе былі застрэленыя некалькі чалавек. Затым беспарадкі працягнуліся на Куліковым полі, на якім размяшчаўся палатачны гарадок сепаратыстаў. Палаткі загарэліся, пачаўся пажар у Доме прафсаюзаў, у якім таксама загінулі людзі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН