Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/02/901267_901268/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:39
02.05.2017 09:20 Палітыка, Грамадства

Пасля акцыі пратэсту ў Мінску былі затрыманыя Павел Севярынец і Максім Вінярскі

Мінск, 2 мая. Пасля акцыі пратэсту 1 мая ў Мінску былі затрыманыя сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец і актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі.

Паўла Севярынца, які выступаў на мітынгу і ўзначальваў калону дэманстрантаў, даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска над ім адбудзецца суд, паведамляюць праваабаронцы.

Максім Вінярскі быў затрыманы каля пад'езда свайго дома. Яго даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна. Верагодна, сёння ён таксама паўстане перад судом.

Як раней паведамлялася, некалькі соцень чалавек узялі ўдзел у апазіцыйнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасці працоўных. Сабрацца 1 мая на Кастрычніцкай плошчы, каб выставіць уладам эканамічныя і сацыяльныя патрабаванні, заклікаў апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. 29 красавіка стала вядома, што напярэдадні ён быў затрыманы і асуджаны судом Ленінскага раёна Мінска на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. За што судзілі палітыка, невядома.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН