Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/02/901270_901271/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:56
02.05.2017 09:33 Грамадства

Падчас пажару ў інтэрнаце ў Шуміліне былі выратаваныя тры чалавекі, у тым ліку малалетняе дзіця, яшчэ 36 чалавек эвакуяваныя

Мінск, 2 мая. Падчас пажару ў інтэрнаце ў Шуміліне 1 мая былі выратаваныя тры чалавекі, 36 эвакуяваныя, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Паведамленне пра пажар у інтэрнаце прадпрыемства "Шумілінская ПМК-70", размешчаным па вуліцы Юбілейнай, паступіла ў экстранныя службы ў 11.58.

Работнікі МНС выратавалі жанчыну 1951 года нараджэння, дзіця 2011 года нараджэння і яго маці 1987 года нараджэння З суседніх блокаў былі эвакуяваныя 36 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей.

Агнём у калідоры жылога блока знішчана маёмасць, пашкоджаны ўваходныя дзверы, закурана столь, сцены. Прычына пажару высвятляецца.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН