Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/02/901281_901282/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 15:43
02.05.2017 11:44 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Ізраілем ва ўсіх галінах

Мінск, 2 мая. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам — Днём незалежнасці, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, "адносіны паміж нашымі краінамі грунтуюцца на трывалым падмурку шматвяковага добрасуседскага пражывання беларусаў і яўрэяў на беларускай зямлі".

Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на пашырэнне двухбаковага дыялогу і актыўнае развіццё супрацоўніцтва ва ўсіх галінах у інтарэсах Беларусі і Ізраіля.

Як заяўляў у інтэрв'ю БелаПАН у лютым новы пасол Ізраіля Алон Шогам, ізраільскі бок спадзяецца актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах турызму і інфармацыйных тэхналогій. На пасяджэнні сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве ў сакавіку віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы адзначыў, што бакі павінны больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы і павялічваць узаемны тавараабарот.

Паводле дадзеных урада, у 2016 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў 93 млн долараў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН