Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/02/901295_901296/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:06
02.05.2017 12:12 Грамадства

На гэтым тыдні захаваецца халаднаватае дажджлівае надвор'е

Мінск, 2 мая. На гэтым тыдні захаваецца халаднаватае дажджлівае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, сярэдняя дэкадная тэмпература паветра па Беларусі чакаецца на 2°С ніжэйшай за кліматычную норму (плюс 10—12°С). Надвор'е будуць фарміраваць халодныя паветраныя масы паўночных шырот.

У сераду, 3 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і днём у заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе рэспублікі дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 1—6°С, днём плюс 12—18°С.

"Далей умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, а ў паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу", — паведаміў сіноптык.

У чацвер, 4 мая, ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу слабы туман. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С, па паўднёвым захадзе плюс 8—10°С; днём плюс 7—14°С, па паўднёвым усходзе плюс 15—18°С.

У пятніцу, 5 мая, пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу слабы туман. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С, па паўднёвым захадзе краіны плюс 8—10°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 2°С; днём плюс 10—17°С, па поўдні рэспублікі да плюс 18°С.

У суботу, 6 мая, ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўднёвай палове краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—9°С, днём плюс 10—17°С, па поўдні да плюс 20°С.

У нядзелю, 7 мая, у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—8°С, днём плюс 8—14°С, па поўдні да плюс 17°С.

"У цэлым у маі сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца каля кліматычнай нормы, па паўднёвым усходзе на 1°С вышэй за норму (плюс 12—14°С), а месячная колькасць ападкаў мяркуецца большай за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма 49—72 мм)", — паведаміў Рабаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН