Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/02/901388_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 01:02
02.05.2017 16:23 Палітыка, Грамадства

Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту

Мінск, 2 мая. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у двух несанкцыянаваных вулічных акцыях — 1 мая на Кастрычніцкай плошчы і 3 сакавіка ў Курапатах. Такое рашэнне прыняла 2 мая суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня.

Севярынец сваёй віны не прызнаў. Паводле яго слоў, сведкі, якія прадстаўляюць АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, давалі ілжывыя паказанні. У прыватнасці, два супрацоўнікі АМАПа сцвярджалі, што асабіста затрымлівалі Севярынца 1 мая ў 14.30 на ўваходзе ў станцыю метро "Кастрычніцкая". Аднак, як заявіў палітык, ён быў затрыманы пасля 15.00 на выхадзе са станцыі метро "Пушкінская".

Падчас пасяджэння Севярынец прапанаваў Шабуні зрабіць "самы годны і маральны ўчынак у сваім жыцці — звольніцца з пасады суддзі, каб не ўдзельнічаць у незаконных працэсах". Пасля таго як прысуд быў вынесены, асуджаны палітык са шкадаваннем канстатаваў, што суддзя Шабуня не скарысталася гэтым выпадкам.

Адразу пасля вынясення рашэння Паўла Севярынца адвёў канвой, яго адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН