02.05.2017 16:37 Грамадства
У Гомелі на 15 сутак арышту асуджаны намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў, суд над ім быў закрытым
Гомель, 2 мая. Намеснік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, затрыманы ў Гомелі пасля мітынгу 1 мая, асуджаны на 15 сутак арышту. Такое рашэнне прыняў 2 мая суд Савецкага раёна Гомеля.
Працэс праходзіў за зачыненымі дзвярыма, на пасяджэнне нікога не пусцілі, нават сына Палякова, якога супрацоўнікі міліцыі выштурхалі ў калідор. Пры гэтым было чуваць, як суддзя Алена Шайн абвясціла, што справа разглядаецца ў адкрытым рэжыме.
Калі Палякова выводзілі з залы, ён паспеў крыкнуць, што пакараны 15 суткамі арышту паводле двух артыкулаў — 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). "Гэта поўнае бязмежжа і здзек", — пракаментаваў БелаПАН сітуацыю сын палітыка Аляксандр.
Падчас першамайскага мітынгу Васіль Палякоў з бел-чырвона-белым сцягам стаяў за агароджай пляцоўкі, на якой праходзіў дазволены ўладамі мітынг прадстаўнікоў левых. Пасля акцыі да Палякова падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі ў службовую машыну, ён падпарадкаваўся, сеў у аўтамабіль і быў затрыманы.