Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/02/901401_259638/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 21:12
02.05.2017 17:37 Грамадства

Мітрапаліт Кандрусевіч раскрытыкаваў асобныя метады міліцыі па забеспячэнні парадку падчас рэлігійных святаў

Мінск, 2 мая. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, выступаючы 2 мая ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце з дакладам аб узаемадзеянні рэлігійных арганізацый і дзяржавы, раскрытыкаваў асобныя метады міліцыі пры забеспячэнні парадку падчас рэлігійных мерапрыемстваў.

Бяспека грамадзян падчас масавых святочных набажэнстваў важная для касцёла гэтак жа, як і для дзяржавы, адзначыў ён у сваім дакладзе, поўны тэкст якога апублікаваны на афіцыйным партале Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

"Аднак сітуацыя, якая ўзнікла сёлета падчас святкавання Вялікадня ў Мінску, зусім не спрыяла настрою галоўнага хрысціянскага свята, — падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч. — Першае, што ўбачыла святочная велікодная працэсія, выходзячы з кафедральнага касцёла, — спецаўтамабіль ля яго ўваходу, так званы аўтазак. Відавочная прысутнасць гэтых спецаўтамабіляў на далейшым шляху працэсіі стварала настрой напружанасці, недаверу да народа, які мірна ўслаўляў ўваскрослага Хрыста".

Паводле яго слоў, дзяржава і касцёл "павінны навучыцца сумесна прафесійна выпрацоўваць такі план дзеянняў падчас арганізацыі вялікіх касцельных мерапрыемстваў, які будзе спрыяць рэлігійнаму святкаванню, а не ўскладняць ці нават перашкаджаць у яго правядзенні".

Найперш, адзначыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, гэта тычыцца штогадовых урачыстасцяў у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці), працэсіі Божага Цела ў Мінску і іншых рэлігійных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў епархіях касцёла ў Беларусі.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239