Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/02/eu_eu_901315_901316/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:57
02.05.2017 13:48 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Шастакоў возьме ўдзел у беларуска-італьянскім эканамічным форуме ў Мілане

Мінск, 2 мая. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў возьме ўдзел у беларуска-італьянскім эканамічным форуме "Пашыраем магчымасці для супрацоўніцтва", які пройдзе 3 мая ў Мілане. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Форум арганізаваны пасольствам Беларусі ў Італіі і знешнепалітычным ведамствам пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва і Мінэканамразвіцця Італіі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Агенцтва па прасоўванні за мяжу і інтэрнацыяналізацыі італьянскіх прадпрыемстваў "ІЧЭ", двух вядучых банкаў "Інтэза Санпаала" і ААТ "Белаграпрамбанк".

Форум прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Італіяй.

Чакаецца ўдзел у мерапрыемстве вядучых бізнес-асацыяцый, дзелавых колаў, банкаўскага сектара Італіі і Беларусі, а таксама прадстаўнікоў рэгіёнаў дзвюх краін, адзначаецца ў паведамленні.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН