Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/03/901480_405089/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 22:53
03.05.2017 09:16 Эканоміка

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Мінск, 3 мая. Беларусь 1 мая знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову № 313 Савет міністраў прыняў 29 красавіка.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаная з 88,9 да 84 долараў за тону. Пошліна на прамагонны бензін зніжаная з 48,8 да 46,2 долара за тону, на таварныя бензіны — з 26,6 да 25,2 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты склала 25,2 долара за тону (раней 26,6). Такая ж пошліна ўстаноўленая на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілол, змазачныя і іншыя масла.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі зніжаныя.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239