Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/03/901483_456985/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 21:50
03.05.2017 09:25 Эканоміка, Фінансы

Урад дасць банкам гарантыі ў пагашэнні крэдытаў для разліку за прадукцыю ўраджаю 2017 года

Мінск, 3 мая. Урад у 2017 годзе дасць банкам гарантыі ў пагашэнні асноўнай сумы доўгу па крэдытах, што выдзяляюцца арганізацыям для разлікаў за атрыманую прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2017 года, якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Беларусі ад 29 красавіка 2017 года № 311.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, гаворка ідзе пра крэдыты да аднаго года, што выдаюцца "Белаграпрамбанкам" і "Беларусбанкам". Крэдытныя сродкі ў тым ліку прызначаныя для папярэдняй аплаты сельгаспрадукцыі ў тэрміны і памерах, вызначаных у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі, для кампенсацыі выдаткаў на вытворчасць гэтай прадукцыі і аплаты транспартных паслуг па яе дастаўцы.

Плата за ўрадавыя гарантыі праводзіцца адначасова і складае 0,01% ад сумы крэдыту. Гарантыі даюцца ў валюце выдадзеных крэдытаў па курсе Нацбанка на дату заключэння крэдытнага дагавора.

У дадатку да пастановы № 311 пералічаныя больш за 30 арганізацый, якім выдаюцца крэдыты для разлікаў за прадукцыю, у тым ліку камбінаты хлебапрадуктаў, цукровыя заводы, а таксама Аршанскі льнокамбінат. Агульная сума крэдытаў гэтым прадпрыемствам перавышае 482,5 млн рублёў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239