Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/03/901517_523698/
Дата раздрукоўкі: 30.03.2020 08:06
03.05.2017 13:00 Эканоміка, Грамадства

Афармленне грамадзян і грузаў у двух пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы цалкам адноўленае

Мінск, 3 мая. Афармленне грамадзян і грузаў у пунктах пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Лаварышкес" ( "Катлоўка") на літоўска-беларускай мяжы адноўленае ў поўным аб'ёме, паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.

Праблемы з мытным абсталяваннем, якія ўзніклі ўвечары 2 мая ў літоўскіх кантрольных службаў у "Мядзінінкаі", ліквідаваныя.

Увечары 2 мая Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведаміў, што згодна з інфармацыяй ад літоўскага боку з-за праблем з мытным абсталяваннем кантрольных службаў магчымае ўзнікненне затрымак з афармленнем грамадзян і грузаў і стварэнне чэргаў у пункце пропуску "Мядзінінкай" (сумежны беларускі пункт пропуску — "Каменны Лог").

Транспарт быў перанакіраваны на іншыя памежныя пераходы, у тым ліку "Лаварышкес" ("Катлоўка").

Згодна са звесткамі на 20.00 2 мая, на выезд з Беларусі ў "Каменным Логу" знаходзілася прыблізна 250 грузавікоў. Чаргі легкавых аўтамабіляў не было.

У цяперашні час у "Каменным Логу" ў чарзе на выезд з Беларусі знаходзяцца прыблізна 180 грузавых і 60 легкавых аўтамабіляў, у "Катлоўцы" — 60 фур, у "Беняконях" і "Прывалцы" — па 60 і 25 грузавых аўтамабіляў адпаведна. Чэргаў легкавога аўтатранспарту няма.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН