Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/03/901573_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:21
03.05.2017 16:36 Грамадства

Улады Слуцка адмовілі ў правядзенні 7 мая мітынгу "За свабоду слова і годнае жыццё"

Мінск, 3 мая. Улады Слуцка (Мінская вобласць) не задаволілі заяўку на правядзенне 7 мая ў горадзе мітынгу "За свабоду слова і годнае жыццё", якую падалі ў райвыканкам 14 красавіка актывісты руху "За Свабоду".

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, акцыю планавалася прымеркаваць да сусветнага Дня свабоды друку, абмеркаваўшы на ёй праблемы са свабодай слова ў Беларусі, а таксама сацыяльна-эканамічныя і экалагічныя праблемы рэгіёна.

Слуцкі райвыканкам адмовіў у правядзенні акцыі на той падставе, што ў гэты ж дзень на заяўленым арганізатарамі месцы мітынгу з 12 да 15 гадзін пройдзе канцэрт дзіцячых калектываў, а з 15 да 18 гадзін танцавальны марафон "У стылі рэтра".

"Мы падавалі заяўку на правядзенне гадзіннага мітынгу, але ў мясцовых уладаў не хапіла розуму, жадання і сумлення, каб прапанаваць альтэрнатыву. Прасцей забараніць, і ўсё", — адзначыў каардынатар руху "За Свабоду" па Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН