Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/03/901603_901604/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 10:07
03.05.2017 18:26 Палітыка, Грамадства

У Мінску затрыманы апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык

Мінск, 3 мая. Апазіцыйнага палітыка, члена сойма руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка затрымалі каля 17.00 3 мая ў Мінску, паведаміла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" сустаршыня гэтага руху Алена Талстая.

"Забралі Вячаслава Сіўчыка, калі ён вяртаўся з акцыі ў Барысаве. У маршрутку селі двое ў цывільным, на выхадзе з яе — скруцілі і запіхнулі ў мікрааўтобус без нумароў... Нічога не "ставілі ў віну", проста скруцілі і павезлі", — напісала яна.

Талстая выказала здагадку, што Сіўчыка затрымалі за ўдзел у акцыі апазіцыі, якая прайшла 1 мая ў цэнтры Мінска.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН