Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/04/901715_901716/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 07:39
04.05.2017 13:31 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра даражэюць на біржавых таргах на фоне зніжэння расійскага рубля

Мінск, 4 мая. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 мая беларускі рубель, як і напярэдадні, зноў знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0096 рубля (0,47%) да 2,0517 рубля.

Курс долара вырас на 0,0118 рубля (0,63%) і склаў 1,8834 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0058 рубля (0,18%) і склаў 3,2717 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту знізіліся да 50 долараў за бараль Brent. Расійскі рубель пад націскам нафты, якая таннее, апусціўся ў дачыненні да долара да мінімуму за апошнія шэсць тыдняў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 47,87 капейкі, склаўшы 57,5714 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН