Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/05/901868_901869/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:38
05.05.2017 12:45 Грамадства

У Мінску пачалі адключаць ацяпленне

Мінск, 5 мая. У Мінску пачалі адключаць ацяпленне.

Згодна з пастановай Мінгарвыканкама, адключэнне цяпла ў жылым фондзе пачалося 5 мая. З 6 мая ацяпленне будзе адключана ў дзіцячых садках, школах, бальніцах, паліклініках і на іншых аб'ектах.

Цяперашні ацяпляльны сезон у Мінску распачаўся 10 кастрычніка і ў сувязі з халодным надвор'ем стаў адным з самых доўгіх. Для прыкладу: у 2016 годзе ацяпленне ў сталіцы адключалася з 8 красавіка, у 2015-м — з 23 красавіка.

У адпаведнасці з нарматывамі ацяпленне ў жылым фондзе адключаецца, калі сярэднясутачная тэмпература на працягу трох дзён запар трымаецца на ўзроўні +8°С.

Між тым з пачатку наступнага тыдня сіноптыкі прагназуюць у Беларусі рэзкае пахаладанне. Паводле інфармацыі начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрыя Рабава, змену надвор'я прынясе цыклон, які прыйдзе з Заходняй Еўропы. У панядзелак, 8 мая, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца дажджы, ноччу і раніцай у паўночных раёнах — з мокрым снегам. 9 і 10 мая ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дождж, мокры снег, паўночны вецер, ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы галалёд. Начная тэмпература чакаецца ад -3 да +4°С, дзённая — ад +3 да +10°С.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН