Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/05/901891_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:26
05.05.2017 13:36 Грамадства

МУС абмяжуе рух грузавікоў паблізу месцаў святкавання Дня Перамогі

Мінск, 5 мая. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 9 мая па ўсёй краіне абмяжуе рух грузавікоў паблізу месцаў святкавання Дня Перамогі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 5 мая старшы інспектар па асабліва важных даручэннях упраўлення ДАІ МУС Станіслаў Салавей.

Ён заявіў, што ў святочныя дні Дзяржаўтаінспекцыя актывізуе працу па выяўленні грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху.

"Дзяржаўтаінспекцыя разашле ва ўсе сродкі масавай інфармацыі адаптаваныя схемы, якія дазволяць паказаць грамадзянам, як будуць арганізаваныя аб'езды месцаў масавых мерапрыемстваў", — сказаў прадстаўнік рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі.

"Паблізу месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў і на прылеглых вуліцах амаль ва ўсіх населеных пунктах будуць абмежаваныя месцы для прыпынку, стаянкі транспартных сродкаў, — папярэдзіў Станіслаў Салавей. — Будзе абмежаваны рух грузавога транспарту паблізу месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў".

Будзе арганізаваная праца па выяўленні п'яных вадзіцеляў. У майскія святы ў 2016 годзе, як адзначыў Станіслаў Салавей, калі таксама было тры выходныя, ДАІ спыніла ў два разы больш нецвярозых вадзіцеляў, чым у будныя дні — 350 чалавек.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН