Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/06/902012_123456/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 01:17
06.05.2017 10:07 Эканоміка

У Беларусі чарговы раз на адну капейку падаражэла аўтамабільнае паліва

Мінск, 6 мая. Цана аўтамабільнага паліва 6 мая ў Беларусі павысілася чарговы раз на адну капейку.

Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім", рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва з сённяшняга дня складаюць: АІ-92-К5 — 1,17 рубля за літр, АІ-95-К5 — 1,25 рубля, ДТ-К5 — 1,29 рубля.

Цэны на нафтапрадукты ў Беларусі рэгулюе дзяржава. Гэта ўжо шостае з пачатку года падаражанне паліва. Цэны павышаліся 11 і 18 сакавіка, а таксама 1, 8 і 15 красавіка, прычым кожны раз на адну капейку. Да гэтага цэны на паліва ў Беларусі трымаліся на адным узроўні каля двух гадоў.

"Павышэнне цэн на нафтапрадукты жыццёва неабходнае для НПЗ. Варта разумець, што рэзкага росту не адбудзецца, змяненне цэн будзе паэтапным і паступовым", — каментаваў раней "Белнафтахім".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239