Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/06/902019_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:35
06.05.2017 10:56 Грамадства

У Брэсце на заводзе бытавой хіміі адбылася ўцечка пароў хімічнага рэчыва

Брэст, 6 мая. У Брэсце на заводзе бытавой хіміі адбылася ўцечка пароў хімічнага рэчыва з абсталявання ў цэху па вытворчасці бытавой хіміі.

Як паведамляе МНС, інфармацыя аб здарэнні паступіла брэсцкім ратавальнікам 6 красавіка ў 9.06. Паводле папярэдніх даных, пары азотнай і ортафосфарнай кіслоты патрапілі ў памяшканне памерам 30 на 50 метраў.

З падазрэннем на атручэнне хімічным рэчывам для агляду ў бальніцу шпіталізаваны слесар прадпрыемства 1963 года нараджэння. Работнікі МНС эвакуіравалі 20 чалавек, вядзецца праца па асаджэнні пароў рэчывы.

Пагрозы распаўсюджвання за межы будынка няма, паведамляе МНС. Прычына ўцечкі і дакладны склад рэчыва ўстанаўліваюцца.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН