Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/08/902175_902176/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 08:24
08.05.2017 15:18 Грамадства

Следчыя высвятляюць акалічнасці ДТЗ у Мінску, у якім жанчына загінула на пешаходным пераходзе і пацярпела яе дзіця

Мінск, 8 мая. Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску высвятляюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога на пешаходным пераходзе загінула жанчына 1984 года нараджэння, а таксама пацярпела яе дзіця.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч, паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай следчымі падчас агляду месца здарэння, праведзенага з удзелам экспертаў, устаноўлена, што 7 мая каля 22 гадзін кіроўца аўтамабіля BMW, рухаючыся па вуліцы Солтыса з боку Ваўпшасава, учыніў наезд на жанчыну з дачкой, якія пераходзілі дарогу па рэгуляваным пераходзе на дазвольны сігнал святлафора. Пасля гэтага аўтамабіль урэзаўся ў тралейбус, які стаяў у суседняй паласе.

У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы. Дзяўчынка 2014 года нараджэння з траўмамі дастаўлена ў бальніцу, яе жыццю нічога не пагражае. Чацвёра мужчын, якія знаходзіліся ў салоне BMW,  таксама дастаўлены ў бальніцу.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння УСК па Мінску распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Праводзіцца расследаванне.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН