Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/08/eu_eu_902165_902166/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2019 09:01
08.05.2017 13:50 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка павіншаваў Эмануэля Макрона з абраннем на пасаду прэзідэнта Францыі

Мінск, 8 мая. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмануэля Макрона з абраннем на пасаду прэзідэнта Французскай Рэспублікі, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Карыстаюся выпадкам, каб выказаць зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-французскіх сувязяў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, развіцці канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі ў міжнародных арганізацыях", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка разлічвае "на падтрымку ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй дзеля росквіту і дабрабыту народаў дзвюх краін".

Пераможцам другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, які адбыўся 7 мая, са значнай перавагай стаў Эмануэль Макрон. Паводле дадзеных падліку практычна ўсіх пададзеных на выбарах прэзідэнта Францыі галасоў, ён атрымаў падтрымку 66,06% выбаршчыкаў.

39-гадовы Макрон — самы малады прэзідэнт у гісторыі Францыі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН