Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/08/eu_eu_902189_902190/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 07:39
08.05.2017 17:02 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Адкрыты прыём заявак на праекты ЕС па развіцці партнёрства грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады ў Беларусі

Мінск, 8 мая. Прадстаўніцтва Еўрасаюза абвясціла аб пачатку прыёму заявак на конкурс праектаў па падтрымцы партнёрства грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады ў Беларусі, паведамляецца 8 мая на сайце euneighbours.eu.

Згодна з паведамленнем інфармацыйная сесія для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі адбылася 4 мая ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB).

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын у сваім выступе адзначыла, што з 2007 па 2017 гады Еўрасаюз выдзеліў больш за 40 млн еўра на падтрымку праектаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і амаль 10 млн еўра — на падтрымку дзейнасці мясцовых уладаў.

"Мы падтрымалі праекты самых розных катэгорый удзельнікаў — дзяцей і моладзі, жанчын, жыхароў сельскіх раёнаў, інвалідаў, зняволеных. Тэмы гэтых праектаў таксама былі рознымі, аднак усе яны накіраваны на развіццё дэмакратычных прынцыпаў кіравання грамадствам", — падкрэсліла яна.

Паводле слоў Віктарын, сёлетні конкурс праектаў фінансуецца за кошт ініцыятывы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады", якая накіравана на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці і ўладных структур у краінах — партнёрах ЕС, і "Еўрапейскай ініцыятывы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека", закліканай садзейнічаць развіццю і ўмацаванню дэмакратыі, вяршэнства закона і павагі да асноўных свабод.

Мэта гэтага конкурсу праектаў — умацаванне супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады, каб "яны сумесна кіравалі дэмакратычнымі рэформамі для ўсебаковага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі".

"Мы добра разумеем ўмовы, у якіх вы працуеце ў Беларусі. Тым не менш мы перакананыя ў тым, што гэты конкурс прыцягне шэраг заявак, у выніку якіх будзе рэалізавана пяць-дзесяць высокаэфектыўных праектаў у інтарэсах усяго беларускага грамадства", — сказала Віктарын.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН