Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/10/902315_902316/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:36
10.05.2017 13:43 Эканоміка, Фінансы

Курс долара ЗША вырас на першых таргах пасля выхадных

Мінск, 10 мая. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 мая беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0208 рубля (1%) да 2,052 рубля.

Курс долара вырас на 0,0031 рубля (0,16%) і склаў 1,8855 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,2468 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту раніцай трымаюцца на ўзроўні 49 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 45,58 капейкі, склаўшы 58,0824 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН