Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/10/902320_902321/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:10
10.05.2017 14:40 Эканоміка

"Белдзяржхарчпрам" разглядае магчымасць пастаўкі прадукцыі ў буйныя амерыканскія гандлёвыя сеткі

Мінск, 10 мая. Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" разглядае магчымасць пастаўкі беларускай прадукцыі ў буйныя амерыканскія гандлёвыя сеткі. Гэта пытанне абмяркоўвалася падчас візіту беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй канцэрна Аляксандрам Забелам у ЗША з 1 па 5 мая.

У складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў Беларусі па вытворчасці кандытарскіх, лікёра-гарэлачных, тэкстыльных вырабаў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч, кіраўнікі пасольства Беларусі ў ЗША і Магілёўскага аддзялення БелГПП.

Як паведаміла прэс-служба канцэрна, з мэтай развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва дзвюх краін і пашырэння паставак беларускай прадукцыі ў ЗША праведзены шэраг сустрэч і перагавораў. У прыватнасці, у сталіцы штата Арканзас Літл-Року адбылася сустрэча дэлегацыі з губернатарам Асой Хатчынсанам. Абмеркаваны перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння са штатам, у тым ліку магчымасць арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў штата пры падтрымцы губернатара і з удзелам Цэнтра сусветнай гандлю штата Арканзас, прадстаўлена інфармацыя аб магчымасцях дзелавога і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з прадпрыемствамі канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Магілёўскай вобласцю.

У Роджэрсе на пляцоўцы Цэнтра сусветнай гандлю штата Арканзас прайшоў інтэрактыўны семінар, падчас якога для прадстаўнікоў дзелавых колаў і акадэмічнай супольнасці штата праведзены прэзентацыі Беларусі, харчовай галіны, асобных прадпрыемстваў. Наладжаныя кантакты з прадстаўнікамі кампаній, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Другая частка семінара была прысвечана прадметнаму абмеркаванню з амерыканскімі экспертамі асаблівасцяў доступу беларускай прадукцыі на амерыканскі рынак і ўваходжання ў буйныя амерыканскія сеткі рознічнага гандлю, уключаючы Walmart і Sam'sClub.

Адбыліся гутаркі кіраўніцтва дэлегацыі з прадстаўнікамі сенатараў ЗША ад штата Арканзас і з кіраўнікамі офісаў кангрэсменаў ЗША ад штата Арканзас.

У заключны дзень свайго знаходжання ў ЗША Аляксандр Забела і кіраўнікі прадпрыемстваў правялі перамовы ў Нью-Ёрку з партнёрамі беларускіх прадпрыемстваў, азнаёміліся з працай суб'ектаў тавараправоднай сеткі, наведалі гандлёвыя аб'екты, дзе прадаецца беларуская прадукцыя.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН