Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/11/902436_902437/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 10:57
11.05.2017 13:50 Палітыка

Курсы долара ЗША і еўра знізіліся на біржавых таргах

Мінск, 10 мая. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 мая беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра і знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0148 рубля (0,72%) да 2,0372 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0136 рубля (0,72%) і склаў 1,8719 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0299 рубля (0,92%) і склаў 3,2767 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай ф'ючарсы на нафту гатунку Brent падняліся на 0,42% да 50,43 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 96,63 капейкі, склаўшы 57,1161 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН