Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/11/902543/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 15:03
11.05.2017 20:52 Грамадства, Палітыка

Мінскі гарадскі суд адмовіў у рэгістрацыі грамадскага аб`яднання "Моладзь Адраджэння"

Мінск, 11 мая. Мінскі гарадскі суд адмовіў у рэгістрацыі культурна-асветніцкага аб’яднання "Моладзь Адраджэння", паведаміла прэс-служба "Моладзі БНФ" — маладзёжнага крыла Партыі БНФ.

Актывісты "Моладзі БНФ" 6 лютага падалі дакументы ва ўпраўленне юстыцыі пры Мінгарвыканкаме на рэгістрацыю аб’яднання, але ў гэтым было адмоўлена.

Яны накіравалі скаргу ў Мінскі гарадскі суд, у якой папрасілі прызнаць адмову незаконнай і абавязаць упраўленне юстыцыі зарэгістраваць аб`яднанне, аднак 10 мая суд адмовіў у задавальненні скаргі.

Гэта другая адмова ў рэгістрацыі аб’яднання за апошні год, адзначаецца ў рэлізе. Згодна са статутам, яго мэтамі з’яўляюцца папулярызацыя і адраджэнне беларускай мовы, беларускіх традыцый і гісторыка-культурнай спадчыны, ажыццяўленне культурна-асветніцкай працы сярод моладзі, садзейнічанне фарміраванню ў моладзі нацыянальнай свядомасці, прыцягненню моладзі да аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН