Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/12/902619_999666/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:50
12.05.2017 13:43 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі перад выхаднымі

Мінск, 12 мая. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 мая беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, вырас — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0025 рубля (0,12%) да 2,0347 рубля.

Курс долара вырас на 0,0014 рубля (0,07%) і склаў 1,8733 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0018 рубля (0,05%) і склаў 3,2749 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таннее на 6 цэнтаў з пачатку таргоў пятніцы і знаходзіцца блізу 50,71 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 4,79 капейкі, склаўшы 57,1640 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН