Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/12/902623_123456/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:40
12.05.2017 14:21 Эканоміка

Лукашэнка прапаноўвае швейцарскай трэйдынгавай кампаніі Glencore працаваць у Беларусі

Мінск, 12 мая. Перспектывы супрацоўніцтва са швейцарскай трэйдынгавай кампаніяй Glencore International AG абмеркаваныя 12 мая ў Мінску на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам гэтай кампаніі.

"Шмат пра вас чуў, аб вашых поспехах ў бізнесе апошнім часам. Напэўна, ненармальна, што такая магутная кампанія — шостая ў Еўропе — не мае ніякага бізнесу, не мае нармальных вытворчых кантактаў у Беларусі", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

"Хацеў бы, каб мы дамовіліся і змаглі разам працаваць па тых ці іншых напрамках", — дадаў Лукашэнка.

На сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар кампаніі Айван Глазенберг і іншыя прадстаўнікі Glencore, а таксама расійскі бізнесмэн Міхаіл Гуцарыеў.

Glencore International AG — адзін з найбуйнейшых у свеце пастаўшчыкоў сыравінных тавараў і рэдказямельных металаў. Прадстаўляючы здабыўныя прадпрыемствы і кампаніі ўсяго свету, Glencore пастаўляе металы, мінералы, сырую нафту, прадукты нафтаперапрацоўкі, вугаль, сельскагаспадарчую прадукцыю сваім заказчыкам у аўтамабільнай, металургічнай, харчовай і энергетычнай галінах.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН