Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/12/eu_eu_902657_123456/
Дата раздрукоўкі: 19.10.2019 13:15
12.05.2017 15:15 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Намеснік міністра эканомікі Беларусі прапанаваў аўстрыйскаму бізнесу ствараць прадпрыемствы ў парку "Вялікі камень"

Мінск, 12 мая. Аўстрыйскі бізнес можа ствараць сумесныя прадпрыемствы ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку "Вялікі камень", заявіў намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін 11 мая ў Мінску на сустрэчы з дэлегацыяй аўстрыйскай зямлі Карынція на чале з міністрам эканомікі зямельнага ўрада Крысціянам Бенгерам.

Як паведаміла прэс-служба Мінэканомікі, у ходзе сустрэчы Уцюпін падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў павелічэнні тавараабароту з Аўстрыяй і расказаў пра магчымасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі. У якасці перспектыўных напрамкаў такога ўзаемадзеяння Павел Уцюпін пазначыў турызм, дрэваапрацоўку, сельскую гаспадарку.

Крысціян Бенгер, у сваю чаргу, інфармаваў, што ў складзе дэлегацыі Беларусь наведваюць прадстаўнікі дзесяці кампаній Карынціі, расказаў аб станоўчым уражанні прадстаўнікоў дзелавых колаў ад праведзеных напярэдадні сустрэч і перамоў з беларускімі калегамі, іх цікавасці да рэалізацыі сумесных праектаў.

Акрамя таго, Крысціян Бенгер запрасіў беларускія кампаніі, якія жадаюць завязаць новыя кантакты і заключыць новыя здзелкі з аўстрыйскім бізнесам, на эканамічны форум Фельдэн-2018.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН