Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/13/902733_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:28
13.05.2017 12:05 Палітыка, Культура

Сёння беларуская група NaviBand выступіць у фінале "Еўрабачання-2017" пад нумарам 3

Мінск, 13 мая. Сёння беларуская група NaviBand выступіць у фінале міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачання-2017" у Кіеве пад нумарам 3.

Дуэт у складзе Ксеніі Жук і Арцёма Лук'яненкі выйшаў у фінал "Еўрабачання" па выніках выступлення 11 мая ў другім паўфінале з беларускамоўнай кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця".

Сёлета букмекеры ставяць на перамогу Італіі, Балгарыі або Партугаліі. Шанцы беларусаў ўвайсці ў першую пяцёрку, паводле іх прагнозаў, невялікія.

Напрыклад, букмекерская кантора "Марафон" прымае стаўкі на Беларусь з каэфіцыентам 31,00. Такі ж устаноўлены для Германіі. Самы высокі каэфіцыент у Іспаніі (101,00). У Аўстрыі, Нарвегіі і Кіпра — 41,00. У той жа час у лідара рэйтынгу — Італіі — 1,03 каэфіцыент (чым вышэйшы каэфіцыент стаўкі на таго ці іншага ўдзельніка, тым меншая верагоднасць яго перамогі). Каэфіцыент шанцаў патрапіць у дзесятку для NaviBand — 7,4.

Яшчэ адна букмекерская кантора — WilliamHill — таксама прымае стаўкі на дзясятку лепшых. Беларусь тут дзеліць каэфіцыент 6,00 з Аўстрыяй і Ізраілем. Найбольш высокія каэфіцыенты ў Кіпра (9.00), Германіі (11,00) і Іспанія (34,00).

У канторы PariMatch на тое, што Беларусь трапіць у пяцёрку, устаноўлены каэфіцыент 41,0. На месцы ў дзясятцы — 7,50.

Усяго ў фінале выступяць выканаўцы з 26 краін. Пераможцамі першага паўфіналу, які прайшоў 9 мая, сталі Аўстралія, Азербайджан, Арменія, Бельгія, Грэцыя, Кіпр, Малдова, Польшча, Партугалія і Швецыя. Па выніках другога паўфіналу (11 мая) у фінал конкурсу прайшлі Аўстрыя, Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Данія, Ізраіль, Нідэрланды, Нарвегія, Румынія і Харватыя.

Па-за адбораў сёння на сцэну выйдуць заснавальнікі конкурсу — Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія і Францыя, а таксама леташні пераможца "Еўрабачання" Украіна.

Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года. У фінале яе прадстаўнікі выходзілі ў 2007 годзе (Дзмітрый Калдун), 2010-м (гурт "3+2"), 2013-м (Алёна Ланская) і 2014-м (Тэа). Лепшым стаў вынік Калдуна (6-е месца).
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН