Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/13/902744_123456/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:37
13.05.2017 12:32 Эканоміка, Грамадства

Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб стварэнні сумеснага цэнтра па інкубіраванні інавацыйных праектаў

Мінск, 13 мая. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства навукі і тэхнікі Кітайскай Народнай Рэспублікі падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай падпісалі ў Пекіне пагадненне аб стварэнні і арганізацыі дзейнасці Кітайска-беларускага цэнтра па інкубіраванні інавацыйных праектаў. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі двух ведамстваў Аляксандр Шумілін і Вань Ган.

Як паведаміла прэс-служба ДКНТ, згодна з дакументам, цэнтр будзе аказваць падтрымку навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці інавацыйнага прадпрымальніцтва і маладзёжнага стартап-руху. Новы суб'ект інавацыйнай інфраструктуры мяркуецца стварыць на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". У яго структуру ўвойдуць стартап-цэнтр, экспертны савет, каворкінг-цэнтр і лабараторыя хуткага прататыпіравання (FABLAB).

Па выніках падпісання пагаднення старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін адзначыў, што беларуска-кітайскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва выходзіць на якасна новы ўзровень. "Праведзена 11 пасяджэнняў камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, на якіх разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку пытанні сумеснага фінансавання беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў, магчымасці стварэння Беларуска-кітайскага фонду венчурных інвестыцый , фармату навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва ў рамках Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі Камень", — сказаў ён.

Шумілін таксама адзначыў, што ў цяперашні час выконваецца 28 беларуска-кітайскіх навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, у тым ліку праектаў у галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў.

Беларусь і Кітай развіваюць супрацоўніцтва ў сферы навукі і інавацый з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя (пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 24 красавіка 1992 года).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН