Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/13/902764_123456/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:51
13.05.2017 13:28 Палітыка

Лукашэнка накіраваўся ў Кітай з рабочым візітам

Мінск, 13 мая. Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Кітайскую Народную Рэспубліку з рабочым візітам, які пройдзе 13—16 мая. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы ў Пекіне прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях", дзе выкладзе прапановы беларускага боку па паглыбленні і пашырэнні супрацоўніцтва на еўразійскім кантыненце з акцэнтам на сумесным мірным ўзаемавыгадным развіцці.

"Чакаецца, што на палях міжнароднага форуму прэзідэнт Беларусі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі", — паведамляе прэс-служба.

Запланавана таксама двухбаковая сустрэча Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой плануецца абмеркаваць "далейшае практычнае напаўненне новага этапу беларуска-кітайскіх адносіны — давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва". Бакі разгледзяць перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння ў розных сферах, рэалізацыю найбольш буйных і знакавых сумесных праектаў.
Алексей Орешко, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН