Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/13/eu_eu_902751_123456/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:50
13.05.2017 12:47 Палітыка, Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

Даўжыня плота, які Латвія ўзвядзе на мяжы з Беларуссю, складзе 120 км

Мінск, 13 мая. Агульная даўжыня агароджы, якую Латвія ўзвядзе на мяжы з Беларуссю, складзе 120 км, паведамляе агенцтва LETA са спасылкай на падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў Латвіі дакумент. Мяркуецца, што агароджа дазволіць абмежаваць паток нелегальных імігрантаў і іншых парушальнікаў мяжы.

Работы па ўзвядзенні агароджы пачнуцца ў 2018 годзе. Агульны кошт праекта складзе 9,6 млн еўра. Сёлета латвійскае МУС плануе распрацаваць праект.

Мяркуецца, што агароджу вышынёй не ніжэй за два метры будуць будаваць з выкарыстаннем не менш як трох варыянтаў канструкцыі агароджы, уключаючы металічны і калючы дрот.

Як раней паведамляў БелаПАН, у кастрычніку 2015 года прэм`ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма заявіла, што для барацьбы з нелегальнай міграцыяй на мяжы з Беларуссю можа быць пабудавана загароджа. Паводле яе слоў, колькасць выпадкаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю Латвіі праз беларускую мяжу апошнім часам прыкметна вырасла. "Гэта такая небяспека не толькі з пункту гледжання аховы мяжы, але і прымушае думаць аб стварэнні нейкага новага шляху, па якім бежанцы пранікаюць у ЕС", — сказаў кіраўнік латвійскага ўрада.

У беларускім пагранведамстве на гэту заяву адрэагавалі спакойна, расцаніўшы гэта як узмацненне мяжы сістэм пагранічных комплексаў, датчыкаў, відэаназірання, тым больш што заява была зроблена на фоне рэальнага будаўніцтва агароджы ў экстрэмальных умовах паміж некаторымі краінамі ЕС у сувязі з наплывам бежанцаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН