Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/14/902816_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 23:04
14.05.2017 15:30 Эканоміка

Кітай выдзеліць прыкладна 8,7 млрд долараў краінам у стадыі развіцця, што ўдзельнічаюць у будаўніцтве новага Шаўковага шляху

Мінск, 14 мая. Кітай у найбліжэйшыя тры гады выдзеліць 60 мільярдаў юаняў (каля 8,7 млрд долараў ЗША) у якасці дапамогі краінам у стадыі развіцця, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве новага Шаўковага шляху, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін 14 мая ў Пекіне на форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў межах стратэгіі "Адзін пояс — адзін шлях".

"Кітай у найбліжэйшыя тры гады дасць краінам у стадыі развіцця і міжнародным арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі стратэгіі  "Адзін пояс — адзін шлях", дапамогу ў памеры 60 мільярдаў юаняў, створыць яшчэ больш грамадзянскіх аб`ектаў", — цытуе кітайскага лідара РИА Новости.

У Пекіне 14—15 мая праходзіць форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў межах стратэгіі "Адзін пояс — адзін шлях". У ім бяруць удзел прэзідэнты і прэм`еры 29 дзяржаў, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. Беларускі кіраўнік прыбыў у Пекін 13 мая.

Пра новую стратэгію эканамічнага развіцця "Адзін пояс — адзін шлях", накіраваную на стварэнне інфраструктуры і наладжванне узаемасувязяў паміж краінамі Еўразіі, Кітай абвясціў ў 2013 годзе. Стратэгія ўключае два ключавыя напрамкі развіцця: эканамічны пояс Шаўковага шляху і марскі Шаўковы шлях. Гаворка ідзе пра стварэнне гандлёвага калідора для прамых паставак тавараў з Усходу на Захад на льготных умовах.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН