Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/14/902821_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.03.2019 18:45
14.05.2017 17:01 Эканоміка

Леанід Заяц: Кітайскі бізнес мае намер інвеставаць у вытворчасць харчавання ў Беларусі больш за 1,2 млрд долараў ЗША

Мінск, 14 мая. Кітайскія бізнесмены маюць намер інвеставаць у вытворчасць прадуктаў харчавання ў Беларусі больш за 1,2 млрд долараў ЗША, паведаміў 14 мая ў Пекіне журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.

"Мінсельгасхарч заключыў з адной з найбуйнейшых кампаній Кітая намер аб укладанні каля 1 млрд інвестыцый у эканоміку нашай краіны. Цікавіць кітайцаў менавіта прадукцыя, якая вырабляецца нашай дзяржавай. Яны хочуць у рамках імпартазамяшчэння атрымаць яе з той тэрыторыі, якой вераць", — цытуе Леаніда Зайца дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле слоў міністра, яшчэ адна кітайская карпарацыя заявіла пра жаданне інвеставаць у будаўніцтва комплексаў па вытворчасці малака ў Віцебскай вобласці. Плануецца, што прадукцыя гэтых прадпрыемстваў будзе перапрацоўвацца на беларускіх заводах і пастаўляцца ў Кітай. Сума праекта ацэньваецца больш чым у 200 млн долараў. "Неаднаразова гэтае пытанне разглядалася з удзелам кітайскіх інвестараў у Беларусі — знайшлі поўнае разуменне. Кітайцы самі выказалі жаданне ўкласці грошы", — адзначыў Заяц.

Ён падкрэсліў, што прадукты харчавання з Беларусі карыстаюцца попытам у Кітаі за высокую якасць.

Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, за першы квартал 2017 года Беларусь экспартавала ў Кітай прадуктаў прыкладна на 4,2 млн долараў, на 50% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН