Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/15/902904_589647/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:44
15.05.2017 16:10 Грамадства

Улады Мінска выносяць на грамадскае абмеркаванне магчымыя назвы станцый чацвёртай лініі метро

Мінск, 15 мая. Улады Мінска выносяць на грамадскае абмеркаванне магчымыя назвы станцый чацвёртай лініі метро.

Спіс варыянтаў павінен з'явіцца на сайце Мінгарвыканкама да канца дня 15 мая. Пакуль у ім назвы толькі дзевяці станцый з запланаваных сямнаццаці.

Станцыю на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа прапануюць назваць "Палітэхнічная";
- на скрыжаванні вуліц Арлоўская і Гая — "Кіеўскі сквер";
- на скрыжаванні вуліцы Альшэўскага з праспектам Пушкіна — "Альшэўская";
- на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага з праспектам Пушкіна — "Цівалі";
- на скрыжаванні вуліц Харкаўская і Панамарэнкі з праспектамі Пушкіна і Жукава — "Тучынка";
- на скрыжаванні вуліцы Уманская з праспектам Дзяржынскага — "Берасцейская";
- у раёне прыпыначнага пункта чыгункі Сталічны — "Лакаматыўная";
- на скрыжаванні вуліцы Праектаваная № 3 з працягам на вуліцу Жукоўскага — "Мінск-Мір";
- на вуліцы Вялікаморская, у раёне чыгуначнай станцыі Мінск-Паўднёвы, —"Козырава".

На працягу двух тыдняў з моманту апублікавання спіса ўсім ахвотным прапануецца прагаласаваць за ўпадабаны варыянт ці прапанаваць свой, паведамілі БелаПАН у прэс-службе выканкама.

Плануецца, што працягласць чацвёртай лініі метро складзе 25,4 км. Тут збіраюцца пабудаваць 17 станцый, з іх шэсць утвараюць пасадачныя вузлы з астатнімі веткамі (у раёне станцый метро "Плошча Бангалор", "Акадэмія навук", "Трактарны завод", "Аэрадромная", "Міхалова" і "Пушкінская"). На лініі пабудуюць два метрадепо (у прамзонах трактарнага завода і вуліцы Альшэўскага).

Тэрміны пачатку работ па будаўніцтве чацвёртай веткі пакуль не называюць.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН