Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/15/902945_589647/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 02:22
15.05.2017 16:52 Эканоміка, Грамадства

Два намеснікі міністраў вызваленыя пад пасады

Мінск, 15 мая. Шэраг кадравых перастановак адбыліся ва ўрадзе.

Як паведаміла прэс-служба Савета міністраў, пастановай № 352 ад 12 мая вызваленыя:

Ігар Качаноўскі — ад пасады намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў сувязі з выхадам у адстаўку;

Эдвард Матуліс — ад пасады намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў сувязі з выхадам у адстаўку;

Алена Пярмінава — ад пасады дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка.

Гэтай жа пастановай прызначаныя ў парадку пераводу:

Іван Вежнавец — намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Наталля Паўлючэнка — кіраўніком Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

Сяргей Сізін — намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239