Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/15/902959_558962/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2020 13:38
15.05.2017 17:23 Грамадства

Па факце гібелі пяцігадовай дзяўчынкі, што выпала з акна 14-га паверха ў Гомелі, распачатая крымінальная справа

Гомель, 15 мая. У Гомелі распачатая справа на падставе артыкула 145 Крымінальнага кодэкса (давядзенне да самагубства) па факце гібелі пяцігадовай дзяўчынкі.

Як паведамілі БелаПАН у Следчым камітэце Беларусі, дзіця выпала з акна кватэры на 14-м паверсе вечарам 8 мая. Крымінальныя справы паводле гэтага артыкула распачынаюць ва ўсіх падобных выпадках для правядзення больш поўнага расследавання, дадалі ў СК.

Ці ёсць у справе падазраваныя, у Следчым камітэце не паведамляюць, а таксама не каментуюць ход расследавання.

Магчыма, прычынай гібелі дзіцяці стаў няшчасны выпадак.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН