Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/15/902993_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2018 19:15
15.05.2017 19:48 Грамадства

Пачалася адпраўка новага папаўнення ў войскі

Мінск, 15 мая. 15 мая пачалася адпраўка грамадзян Беларусі, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і воінскія часці Узброеных сіл, іншыя войскі і воінскія фарміраванні.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, аднымі з асноўных задач прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу з'яўляюцца забеспячэнне выканання грамадзянамі канстытуцыйнага абавязку і падрыхтоўка мабілізацыйнага рэсурсу.

У першы дзень адпраўкі ў войскі накіравана каля тысячы прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, Сухапутных войскаў і Мінскай ваеннай камендатуры.

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек. Акрамя таго, для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць каля тысячы чалавек.

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым—маі 2017 года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 27 студзеня 2017 года № 29.

У адпаведнасці з заканадаўствам выкліку на прызыўныя камісіі вясной бягучага года падлягае каля 50 тысяч маладых людзей.

Цяпер у ваенных камісарыятах краіны завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Прызыўнымі камісіямі раёнаў (гарадоў) у дачыненні да грамадзян ужо прынята больш за 30 тысяч рашэнняў. Дадзена больш за 20 тысяч адтэрміновак, большую частку з якіх — больш за 80% — складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Акрамя таго, дадзеныя адтэрміноўкі грамадзянам па стане здароўя, сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў, у сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў і на падставе ўказаў прэзідэнта.

Прадстаўнікі вайсковых часцей завяршылі планавую працу ў ваенных камісарыятах раёнаў (гарадоў) па ўсебаковым вывучэнні і адборы прызыўнікоў для камплектавання Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў.

Адпраўка новага папаўнення ў войскі з абласных зборных пунктаў краіны будзе доўжыцца да 31 мая.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН