Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/15/eu_eu_903011_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2018 20:16
15.05.2017 21:40 Фінансы, Беларусь — Eўрасаюз

Рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Беларусь і Еўрапейскі інвестыцыйны банк

Мінск, 15 мая. Рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісанае 15 мая ў Люксембургу на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўрасаюзе Аляксандра Міхневіча і віцэ-прэзідэнта Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ) Васіла Худэка.

"Тым самым была завершаная працэдура ўзгаднення ўмоў дзейнасці ЕІБ у нашай краіне, і цяпер усе тры галоўныя еўрапейскія фінансавыя інстытуты (ЕІБ, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Паўночны інвестыцыйны банк) маюць магчымасць працаваць у Беларусі", — адзначае прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі "перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і ЕІБ". Асаблівая ўвага надавалася развіццю транспартных сетак, малога і сярэдняга бізнесу, энергазберагальных тэхналогій, аховы навакольнага асяроддзя. У 2017 годзе ЕІБ плануе ўкласці ў фінансаванне беларускіх праектаў да 200 млн еўра, гаворыцца ў рэлізе.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН