Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/16/903025_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:44
16.05.2017 09:39 Палітыка

Мікалай Корбут прызначаны памочнікам прэзідэнта па агульных пытаннях

Мінск, 16 мая. Мікалай Корбут вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта і прызначаны памочнікам прэзідэнта па агульных пытаннях. Адпаведны ўказ (№ 146) Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як раней паведамлялася, 13 лютага 2017 года быў падпісаны ўказ № 40 "Аб аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У адпаведнасці з дакументам, колькасць работнікаў гэтай дзяржструктуры была скарочаная да 118, у тым ліку дзяржаўных служачых — да 108. Скарачэнне колькасці супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта склала 30%.

Указам таксама быў рэфармаваны інстытут памочнікаў прэзідэнта, уведзеныя дзве новыя пасады памочнікаў прэзідэнта: па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці і па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН