Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/16/903034_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2018 11:20
16.05.2017 10:39 Грамадства, Палітыка

Беларусь і Кітай могуць усталяваць узаемны бязвізавы рэжым да 30 дзён

Мінск, 16 мая. Беларусь і Кітай разгледзяць магчымасць увядзення ўзаемнага 30-дзённага бязвізавага рэжыму. Гэтая тэма абмяркоўвалася на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна 16 мая ў Пекіне, перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Кіраўнікі дзяржаў даручылі профільным органам сваіх краін дэталёва прапрацаваць гэтае пытанне.

Цяпер без атрымання візы Кітай могуць наведваць уладальнікі беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартоў, а таксама турыстычныя групы, і наадварот.

12 лютага гэтага года ў Беларусі пачаў дзейнічаць уведзены ўказам прэзідэнта пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць у краіну праз нацыянальны аэрапорт Мінск. У лік краін, грамадзяне якіх могуць скарыстацца такой магчымасцю, уваходзіць і Кітай.

Падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць 24 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе прадоўжаны. "Калі будзе мала пяці дзён, мы ўвядзем большы тэрмін. Нам чаго баяцца? Мы адкрытая краіна, у нас адкрытая эканоміка, і людзі павінны прыязджаць сюды адкрыта. Гэта нікому не шкодзіць", — падкрэсліў прэзідэнт.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН