Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/16/903061_556692/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2018 16:10
16.05.2017 13:23 Грамадства

МАРГ абмежаваў доступ да сайта з рэкламай прэпарата для пахудання за выкарыстанне дзяржаўнага герба

Мінск, 16 мая. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) абмежавала доступ да сайта, на якім рэкламавалі прэпарат для пахудзення, за парушэнне заканадаўства аб рэкламе і дзяржаўных сімвалах, паведамілі ў прэс-службе МАРГ.

Як адзначаецца, у міністэрства прыйшоў ліст ад грамадзяніна, які звярнуў увагу на сайт з рэкламай прэпарата для пахудзення. МАРГ вывучыў гэты інтэрнэт-рэсурс і ўсталяваў некалькі парушэнняў заканадаўства. У прыватнасці ў рэкламе была апублікаваная выява герба Беларусі, у той час як паводле закону дзяржаўная сімволіка можа выкарыстоўвацца толькі на афіцыйных сайтах дзяржорганаў.

Акрамя гэтага, спецыялісты МАРГ выявілі на сайце згадванне Міністэрства аховы здароўя, а гэта з'яўляецца парушэннем закона "Аб рэкламе", які абвяшчае, што "ў рэкламе не дапускаецца выкарыстанне найменняў арганізацый, сімволікі асобамі, якія не маюць права на такое выкарыстанне".

Да якога канкрэтна сайта абмежаваны доступ, а таксама што за прэпарат на ім рэкламавалі, прэс-служба МАРГ не паведаміла.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН