Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/17/903220_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.11.2019 23:03
17.05.2017 10:49 Грамадства, Эканоміка

У Магілёве ў прадпрымальніцы канфіскаваныя тавары прыкладна на 30 тыс. рублёў

Магілёў, 17 мая. Больш за 760 адзінак адзення і абутку без дакументаў былі знойдзеныя ў гаражы індывідуальнай прадпрымальніцы ў Магілёве.

Як паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама, тавары без дакументаў, гаспадыняй якіх была 31-гадовая магіляўчанка, былі знойдзеныя 10 мая супрацоўнікамі міліцыі і прадстаўнікамі падатковай інспекцыі падчас санкцыянаванага агляду гаража ў прыватным сектары па вуліцы Астроўскага.

Паводле слоў начальніка АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аляксандра Яфіменкі, жанчына з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам і мае некалькі гандлёвых пунктаў на тэрыторыі магілёўскіх рынкаў. Тавар яна прывозіла з Расіі для рэалізацыі. Гараж арандавала для захоўвання некандыцыйнага тавару і рэчаў са старых калекцый. Аднак адпаведных дакументаў на гэтае адзенне і абутак жанчына паказаць не змагла.

Тавар без дакументаў на агульную суму болей за 29 тысяч рублёў канфіскаваны. Прадпрымальніцы пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН