17.05.2017 11:07 Грамадства
Пінчанін збіў першакласніцу на пешаходным пераходзе
Брэст, 17 мая. У Пінску 16 мая пад колы аўтамабіля "Аўдзі 80" трапіла сямігадовая дзяўчынка.
Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, каля 19.30 на вуліцы Савіча 54-гадовы пінчанін, які кіраваў аўтамабілем, наехаў на першакласніцу, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху "Аўдзі".
Дзяўчынка, жыхарка Пінска, атрымала траўмы і змешчаная ў гарадскую бальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.