Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/17/903228_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.10.2019 13:02
17.05.2017 11:16 Грамадства

Два аўтамабілі згарэлі напярэдадні вечарам на вуліцы Ваўпшасава ў Мінску

Мінск, 17 мая. Два аўтамабілі згарэлі ўвечары 16 траўня на вуліцы Ваўпшасава ў Мінску.

Як паведамляе мінскае гарадское ўпраўленне МНС, інфармацыя аб загаранні аўтамабіляў насупраць дома № 5а паступіла ў 20.32. Пажарныя, якія прыбылі на месца, усталявалі, што адбылося загаранне легкавога аўтамабіля "Мазда-626" 1993 года выпуску і побач прыпаркаванага легкавога аўтамабіля "Фальксваген-Пасат" 2008 года выпуску.

Аўтамабілі былі цалкам знішчаныя агнём. Таксама пашкоджаныя два драўляныя аконныя блокі аднапавярховага цаглянага будынка, побач з якім былі прыпаркаваныя аўтамабілі.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія падпалу, удакладняе МНС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН